Адбыліся матчы ў адказ чвэрцьфіналу Кубку Беларусі па футболе. Першыя сустрэчы прайшлі ў гэтую нядзелю.

З трох мэдалістаў мінулага сэзону ў паўфінал прайшоў толькі БАТЭ, які і на сваім полі аказаўся мацнейшым за менскі МТЗ‑РІПА — 1:0. Гол на 70-й хвіліне з пэнальці забіў Генадзь Блізьнюк.

Астатнія мэдалісты былі нечакана разгромленыя сваімі супернікамі. Менскае «Дынама» ўжо ў першым тайме прапусьціла тры галы ад гарадзенскага «Нёману». У другім тайме лік не зьмяніўся — 0:3. Салігорскі «Шахтар» безварыянтна прайграў у Берасьці «Дынама» — 4:1. Два галы забіў нападнік моладзевай зборнай Дзьмітры Мазалеўскі.

Яшчэ адзін матч скончыўся перамогай «Менску» ў матчы з жодзінскім «Тарпэда» — 1:0. Сталічныя футбалісты забілі гол на апошняй хвіліне гульні.

Першыя паўфіналы пройдуць 10 красавіка, у іх сыдуцца БАТЭ — «Менск», «Дынама» (Берасьце) — «Нёман».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?