У найбліжэйшыя суткі, 22 жніўня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Рэспубліканскі гідраметэацэнтр.

Ноччу месцамі па Гродзенскай і Брэсцкай абласцях, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы.

Удзень месцамі па захадзе Беларусі прагназуюцца моцныя залевы і град.
Вецер паўднёвы 5–10 метраў, днём у асобных раёнах пры навальніцах чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15–20 метраў у секунду.

Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 3 па паўночным усходзе краіны да плюс 17 па паўднёвым захадзе. Днём будзе 20–26 градусаў, у паўднёва-заходніх раёнах паветра прагрэецца да 27–29 градусаў.

У Рэспубліканскім гідраметэацэнтры папярэджваюць пра неспрыяльныя з’явы. У ноч на 22 жніўня месцамі па ўсходзе Віцебскай і Магілёўскай абласцей на глебе чакаюцца слабыя замаразкі да нуля — мінус 1 градуса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?