Жонка апальнага кітайскага партфункцыянера Бо Силая, асуджаная напярэдадні на смерць з адтэрміноўкай пакарання за забойства брытанскага бізнэсоўца, магчыма, не прысутнічала на паседжанні суда. Як пішуць заходнія СМІ, пасля вердыкту, якога чакаў увесь свет, эксперты выказалі здагадку, што жанчына, якую дзяржаўныя кітайскія тэлеканалы паказалі ў зале суда, была зусім не Гу Кайлай.

Пра гэта піша Business Insider.

Першымі на адрозненні ў выглядзе паказанай па тэлебачанні Гу Кайлай і «сапраўднай» жонкі Бо Сілая звярнулі ўвагу журналісты Financial Times. Эксперты па пытаннях бяспекі, апытаныя выданнем, заявілі газеце, што для падрыхтоўкі рэпартажу пра суд над жонкай былога партфункцыянера кітайскія ўлады запрасілі вельмі падобную да Гу Кайлай жанчыну.

Пазней імавернасць таго, што на судзе адбылася падмена, пачала шырока абмяркоўвацца ў сацсетках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0