Аляксандр Лукашэнка прызначыў Леаніда Зайца міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання.
Такое рашэнне ён прыняў сёння пасля наведвання ААТ «Агракамбінат» Дзяржынскі», генеральным дырэктарам якога быў да гэтага часу Леанід Заяц, паведамляе БелТА.

Да гэтага з 10 красавіка в.а. міністра сельскай гаспадаркі і харчавання быў Леанід Марыніч.

Цяперашні кіраўнік Гродзенскай вобласці Сямён Шапіра таксама перайшоў на пасаду міністра сельскай гаспадаркі з дырэктарства ў агракамбінаце «Дзяржынскі».

***

Леанід Заяц нарадзіўся 30 верасня 1958 г. у в. Гацук Слуцкага раёна. У 1989 г. скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію.

З 1976 па 1978 год служыў у арміі. У 1989 г. працаваў трактарыстам, брыгадзірам, начальнікам участка, спецыялістам па кормавытворчасці, галоўным аграномам саўгаса «50 гадоў БССР» Слуцкага раёна. З 1991 года быў галоўным аграномам саўгаса «Слуцк», старшынёй калгаса «Беларусь» Слуцкага раёна, дырэктарам Слуцкага камбіната хлебапрадуктаў. У 2001 годзе быў прызначаны старшынёй Маладзечанскага райвыканкама, а потым намеснікам старшыні Мінаблвыканкама. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».

З 2008 года быў гендырэктарам ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?