Беларусь пашырае геаграфію збыту сельгаспрадукцыі і разлічвае павялічыць сёлета яе экспарт да $5 млрд.

«Мы разлічваем, што ў гэтым годзе выйдзем на $5 млрд экспарту сельгаспрадукцыі», — праінфармаваў віцэ-прэм’ер Беларусі Міхаіл Русы Аляксандра Лукашэнку падчас наведвання апошнім малочна-таварных комплексаў агракамбінатаў «Дзяржынскі» і «Ждановічы» (Мінская вобласць).

У сваю чаргу былы в.а. кіраўніка Мінсельгасхарча Леанід Марыніч паведаміў Лукашэнку аб пашырэнні геаграфіі збыту беларускай сельгаспрадукцыі. «Мы пашыраем геаграфію збыту: пайшлі першыя буйныя партыі ў Кітай, Японію, пайшлі пастаўкі па В’етнам. Мы выходзім на рынкі, дзе традыцыйна працавала Новая Зеландыя», — сказаў Л.Марыніч.

А. Лукашэнка, у прыватнасці, заявіў: «Самае галоўнае — гандаль, дзе ў нас вельмі шмат праблем».
«Мы ўмеем вырабляць, захоўваць, але прадаваць яшчэ не навучыліся», — падкрэсліў ён. У сувязі з гэтым Лукашэнка даручыў развіваць перапрацоўку сельгаспрадукцыі і павялічваць экспарт прадукцыі з больш высокім дададзеным коштам.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?