Прэм’ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс 21 жніўня падкрэсліў, што «дэсант медзведзікаў», які раззлаваў Беларусь, быў прыватнай ініцыятывай шведскіх актывістаў.
Кубілюс сказаў, што, на яго думку, з Мінскам бягучыя пытанні можна абмеркаваць без пагрозаў, якія чуліся з вуснаў Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе Delfi.

«Наколькі мы інфармаваныя, з гэтым інцыдэнтам літоўскія ведамствы не маюць нічога супольнага, таму гэта трэба расцэньвацьяк прыватную ініцыятыву», — сказаў у аўторак Кубілюс журналістам ва ўрадзе.

Ён выказаў надзею на тое, што на ўсе пытанні адкажа расследаванне.
Кубілюс зазначыў, што ў высвятленні абставінаў гэтай справы, з Беларуссю будуць працаваць у рамках дзеючых «абавязацельстваў прававой дапамогі».

«Трэба ў дадзеным выпадку падзяляць палёты ў паветранай прасторы Літвы, якія праводзяцца па ўстаноўленых правілах, і пытанне, ці былі яны парушаныя ці не і тое, што адбывалася ў суседняй краіне», — сказаў прэм’ер-міністр.

Кубілюс сказаў, што ніяк не ацэньвае заяву Лукашэнкі аб тым, што з-за акцыі шведаў Літве «мала не пакажацца».

«Я не ацэньваю такія заявы, бо мяркую, што мы з’яўляемся суседзямі, а суседзі сумесныя пытанні могуць высветліць і без такіх заяў», — сказаў Кубілюс.

Нагадаем, што 9 жніўня падчас наведвання Астравецкага раёна Аляксандр Лукашэнка, каментуючы беларуска-шведскі канфлікт, заклікаў Літву не сядзець «як мышы пад венікам».

«Яны нам павінны адказаць, чаму прадаставілі сваю тэрыторыю для парушэння дзяржаўнай мяжы. Каму-каму, а Літве ў гэтым плане мала не здасца», — сказаў Лукашэнка 9 жніўня.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0