Два жыхары Брэста ўвезлі ў Беларусь больш за 6 тыс. падробленых даляраў, паведамілі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Супрацоўнікі УБЭП УУС Брэсцкага аблвыканкама і АБЭЗ АУС адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста затрымалі двух раней судзімых і нідзе не працуючых берасцейцаў. Следчыя высветлілі, што

затрыманыя супольна ў красавіку гэтага года завезлі ў Беларусь з Польшчы больш за 6 тысяч падробленых даляраў ЗША соценнымі купюрамі.
Частку фальшывых грошай яны выдаткавалі на куплю мабільных тэлефонаў у інтэрнэт-краме.

Злачынцам было выстаўлена абвінавачванне па ч.2 арт.221 КК Беларусі (выраб, захоўванне або збыт падробленых грошай ці каштоўных папер, здзейснены групай асоб).

Ім пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Як паведамляюць ва УУС,

падчас ператрусаў у затрыманых канфіскавана восем фальшывых стодаляравых купюр і тры мабільныя тэлефоны, набытых за падробленыя грошы.

АБЭЗ АУС адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста рэкамендуе грамадзянам купляць замежную валюту ў банкаўскіх установах і разлічвацца за тавар толькі беларускімі рублямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?