Пасажырскі аўтобус сутыкнуўся з пяццю аўтамабілямі.

Здарэнне адбылося ў Кіеўскай вобласці на трасе Кіеў-Адэса. Траўмы атрымалі 12 грамадзян Беларусі, у тым ліку два дзіцяці. Як паведамляюць украінскія СМІ, тры чалавекі шпіталізаваныя, паведамляе Еўрарадыё

Аўтобус вяртаўся з Крыма ў Беларусь. У яго салоне знаходзіліся 49 беларускіх грамадзян.

* * *

Гэта не першае ДТЗ з удзелам беларусаў ва Украіне.

Раніцай 19 жніўня пяцёра грамадзян Беларусі трапілі ў ДТЗ у раёне Галаванаўска Кіраваградскай вобласці на аўтадарозе Ульянаўка — Мікалаеў.

У выніку сутыкнення двух легкавікоў адзін з іх загарэўся. Пацярпелыя ў аварыі беларускія грамадзяне з траўмамі розных ступеняў цяжкасці былі шпіталізаваны ў мясцовую бальніцу.

21 ліпеня ў Херсонскай вобласці на 105-м км аўтадарогі Сімферопаль — Херсон аўтобус з Беларусі сутыкнуўся ўлабавую з мікрааўтобусам і перакуліўся. У аварыі пацярпелі 43 беларусы, якія вярталіся з адпачынку ў Крыме.

11 жніўня ў Мікалаеўскай вобласці 38-гадовы жыхар Мінскай вобласці, кіроўца пасажырскага мікрааўтобуса Ford Transit, па невядомых прычынах выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з трыма легкавымі аўтамабілямі. У ДТЗ пацярпелі трое беларусаў, пяцёра грамадзян Расіі і пяцёра ўкраінцаў. Атрымалі траўмы розных ступеняў цяжкасці 13 чалавек, з іх 8 дзяцей ад трох да чатырнаццаці гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0