Найменш «сэксуальным» з усіх магчымых сапернікаў у плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў УЕФА назваў барысаўскі БАТЭ галоўны трэнер ізраільскага «Хапаэля» (Кір’ят-Шмона) Гілі Ландау.

«Ёсць каманды з вельмі сур’ёзнай рэпутацыяй, з багатай палітрай гульцоў», — растлумачыў трэнер на прэс-канферэнцыі ў Мінску 21 жніўня.

«Мы — малады клуб, у нас няшмат вопыту, але мы горача ўспрымаем тое, што робім, і з азартам ставімся да гульні, — сказаў Ландау. — Калі атрымаецца ўдала сумясціць нашы фізічныя, тэхнічныя і інтэлектуальныя якасці з правільным выкарыстаннем нашых пераваг і слабасцяў саперніка, можна атрымаць добры вынік».

Пытанне, які вынік задаволіць ізраільцян у Мінску, настаўнік «Хапаэля» назваў рытарычным. «Хто не хоча перамагчы? Але дарога да перамогі вымашчана цяжкай барацьбой…
Мы збіраемся сустрэцца з хуткай, энергічнай камандай, у якой футбалісты здольныя браць гульню на сябе. Наша сіла ў каманднай гульні, і заўтра мы маем намер гэта прадэманстраваць. Мы цэнім і паважаем саперніка, мы вельмі шмат даведаліся пра яго. Мы пераконваем сябе ў тым, што гатовыя да матча», — сказаў Ландау.

Хоць чэмпіянат Ізраіля яшчэ не пачаўся, каманда набрала аптымальныя кандыцыі, заявіў сербскі абаронца «Хапаэля» Душан Матавіч.

«Мы рыхтаваліся больш як месяц. Правялі тры таварыскія матчы ў Галандыі з добрымі сапернікамі, тры матчы Кубка Ізраіля і чатыры матчы ў Лізе чэмпіёнаў. Думаю, мы добра прааналізавалі моцныя і не вельмі моцныя бакі саперніка і поспех будзе на нашым баку», — сказаў Матавіч.

Гульцы «Хапаэля», паводле яго слоў, прагледзелі ўсе паядынкі БАТЭ ў цяперашняй кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, некаторыя матчы беларускага чэмпіянату і зрабілі выснову, што барысаўчане не падладжваюцца пад Аляксандра Глеба, бо ён не адзіны моцны гулец каманды.

Матовіч паведаміў, што знаёмы са сваім суайчыннікам — варатаром «Гомеля» Срдзянам Астоічам, а з абаронцам БАТЭ Марка Сімічам — яшчэ не.

«Калі выйграем — пойдзем на піва», — сказаў серб.

Першы матч плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў БАТЭ — «Хапаэль» пройдзе 22 жніўня на мінскім стадыёне «Дынама». Пачатак у 21.45.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?