29.08.2012 / 13:15

Рэпер Vinsent распачаў сатырычную перадачу 2

«Цырк за дротам» выходзіць на радыё «Свабода» ў серады.

Рэпер і акцёр Vinsent будзе расказваць байкі на самыя вострыя тэмы, а героямі перадачы стануць палітыкі, чыноўнікі, грамадскія актывісты — карацей, усе магчымыя ньюсмэйкеры.

Першы выпуск перадачы прысвечаны «плюшаваму дэсанту», а тэмы наступных выпускаў можна прапанаваць у суполках радыё «Свабода» у сацыяльных сетках.

Vinsent апошнім часам ператварыўся ў аднаго з самых актыўных незалежных творцаў Беларусі — апроч канцэртаў (дарэчы, у адрозненне ад шматлікіх рэпераў, Vinsent выступае з жывым складам), ён зняўся ў трох фільмах — «Беларуская мара», нашумелым фільме «Вышэй за неба», а таксама ў польскай стужцы «Жыве Беларусь!».

Музыка не лічыць «Цырк за дротам» часткай сваёй асноўнай творчасці, гэта хутчэй ягоны «сайд-праект».

Раней на «Свабодзе» аналагічную праграму вёў Лявон Вольскі.

ЮУ

0
cikava / Адказаць
29.08.2012 / 13:50
похоже на RAP Info, что вроде бы на дожде выходит в России
0
ъ / Адказаць
29.08.2012 / 16:13
а +100500 в белорусском варианте, кто-нибудь придумает?(
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру