22.08.2012 / 14:06

Экіпаж ДАІ трапіў у сур'ёзнае ДТЗ у часе пагоні за парушальнікам у Мінску + фота 15

Інспектары атрымалі сур'ёзныя траўмы.

Экіпаж ДАІ трапіў у сур’ёзнае дарожна-транспартнае здарэнне падчас пагоні за парушальнікам, паведаміў прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

Сёння каля 4.30 у Кастрычніцкім раёне Мінска кіроўца Volkswagen Polo не спыніўся на патрабаванне інспектараў ДАІ і кінуўся наўцёкі.
Пачалася пагоня. Неўзабаве да яе далучыўся экіпаж ДАІ Маскоўскага раёна.
У нейкі момант, праязджаючы па вуліцы Чыгуначнай, інспектар у «Ладзе Прыёра» не справіўся з кіраваннем, і аўтамабіль ўрэзаўся асвятляльную мачту. Кіроўца і яшчэ адзін інспектар у салоне аўтамабіля атрымалі сур’ёзныя траўмы.
З пашкоджанага аўтамабіля іх выцягнулі ратавальнікі пры дапамозе гідраўлічнага інструмента, пасля чаго інспектараў тэрмінова даставілі ў бальніцу хуткай дапамогі.
Парушальніка затрымалі на праспекце Любімава. Ён быў п’яны — у яго крыві медыцынскі агляд выявіў 1,77 праміле.
«Больш за тое, у затрыманага не было правоў кіроўцы, а раней ён быў судзімы і адбываў пакаранне за забойства», — распавёў Аляксандр Ластоўскі.

0
LMI / Адказаць
22.08.2012 / 14:26
ДАІшнікам спачуваньні. Жыгулі не машына, як яе не назаві. Была б прыстойная машына ДАІ напэўна нічога б і не здарылась, акрамя затрыманьня
0
2 / Адказаць
22.08.2012 / 14:54
Вось што-што, а кіраваць даішнікі павінны ўмець лепш за любога. У іх жа адмысловыя курсы ёсць, мусяць быць усе задзейнічаны.
0
Я / Адказаць
22.08.2012 / 14:58
[дзякуй, выпраўлена - вэб-рэдактар]
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру