Андэрс Брэйвік, які зрабіў двайны тэракт у Нарвегіі (выбух ва ўрадавым квартале ў Осла і расстрэл падлеткавага лагера на востраве Утоя), у якім загінулі 77 чалавек, абвясціў, што піша аўтабіяграфію. Пра гэта паведамляе gazeta.ru са спасылкай на нарвежскае выданне Verdens Gang.

У кнізе забойца плануе распавесці пра тое, як ён рыхтаваў і ажыццявіў тэракт, а таксама аб сваёй паездцы ў Ліберыю ў красавіку 2002 года, калі ён нібыта пазнаёміўся з прадстаўнікамі «ордэна тампліераў». Кніга будзе называцца альбо «2083 - Дзённікі Брейвика», альбо «2083 - Дзённікі 22 ліпеня» (дзень здзяйснення тэракту).

Кніга будзе апублікаваная на англійскай мове не раней за першую палову 2013 года. Друкаваць яе ў Нарвегіі Брэйвік не мае намеру.

На пятніцу, 24 жніўня запланавана абвяшчэнне прысуду Брэйвіку
.

Нагадаем, што паводле звестак КДБ, Андэрс Брэйвік з 4 па 11 сакавіка 2005 года наведваў Мінск у якасці турыста, дзе кантактаваў з Надзеяй Руткоўскай з Уручча, з якой пазнаёміўся раней празт Інтэрнэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?