Пасля некалькіх дзён нявызначанасці гульцы «Тарпеда» прынялі рашэнне дагуляць чэмпіянат Мінска.
Дзякуючы дапамозе некалькіх неабыякавых аматараў футбола фінансавыя пытанні былі вырашаныя, аднак пакуль невядомы далейшы лёс клуба: усё залежыць ад трываласці фінансавання, на якое тым некалькім адданым прыхільнікам не заўсёды хапае сродкаў і часу. Таму ўдзел «Тарпеда» у будучых чэмпіянатах пакуль застаецца пад вялікім пытаннем.
паведамляе Goals.byНагадаем, што раней было абвешчана, што клуб з-за фінансавых праблем здымаецца з чэмпіянату Мінска,
ФК "Тарпеда-Мінск" заснаваны ў 1947 г. У 1992-2004 гг. гуляў у вышэйшай лізе футбольнага чэмпіянату Беларусі. Найвышэйшае дасягненне -- 4-е месца (2002, 2003). У чэмпіянаце 2004 г. фінішаваў 6-м, але з-за фінансавых праблемаў на наступны год быў высланы ў другую лігу (ДЗ)