У аўторак увечары ў Вільні, у парку Вінгіс, падчас канцэрту Lady Gaga, на які сабралася 20 тыс. чалавек, паліцыя затрымала 11 чалавек: 7 за ўжыванне спіртных напояў у грамадскім месцы, 4 за парушэнне грамадскага парадку, невыкананне патрабаванняў паліцыі і абразу супрацоўнікаў паліцыі.

Адзін з п’яных хуліганаў, якія ў парку Вінгіс прыставалі да мінакоў, не падпарадкоўваліся паліцыянтам і абражалі іх, апынуўся ў бальніцы.

Хуліган (1991 г.н.) дражніў службовага каня (падчас канцэрту ў парку патрулявала конная паліцыя), і ўдарыў яго. Конь не разгубіўся — таксама ўдарыў парушальніка.

У сераду раніцай намеснік начальніка Віленскага камісарыята паліцыі Робертас Даўгенас яшчэ не ведаў дакладна, чым — мордай або нагой — конь ударыў хулігана ў грудзі. Калі хуліганаў прывезлі ў камісарыят, у таго, што напаў на каня, было ўстаноўлена ап’яненне 3,27 праміле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?