Блогер Ліпковіч і плюшавыя мішкі.

Блогер Ліпковіч і плюшавыя мішкі.

Мішкі-браты.

Мішкі-браты.

Вядомы блогер Яўген Ліпковіч прывёз у Беларусь плюшавага мішку. Гэта адна з тых цацак, якую пілоты з «Studio Total» не ўзялі ў палёт. Другі мішка на на фота - беларускі «таварыш», якога знайшлі ў сталічным мікрараёне Сухарава.

Вядома, што для «плюшавай атакі» шведы замовілі ў Кітаі 1000 мядзведзянятак. Затым самаруч прычапілі да іх надпісы з заклікамі да свабоды словы.

«Гэта нармальная практыка, што цацкі замовілі ў Кітаі. Не здзіўлюся, калі наступным разам гэтых мішак будуць вырабляць у нашым індустрыяльным парку», жартуе блогер.

Мішка трапіў да Ліпковіча праз пасярэдніка. Той выйшаў на шведаў, атрымаў ад іх цацку і пераслаў Ліпковічу. Прычым цалкам бясплатна.

Па словах блогера, ён не баіцца, што можа быць абвінавачаным у сувязях са шведах:

«Сваякоў маёй жонкі ў 30-я гады расстралялі за тое, што яны нібыта былі польскімі шпіёнамі. Так што баяцца ўжо няма куды», кажа Ліпковіч.

Месца «мішкам» - у Музеі беларускай дзяржаўнасці побач з пашпартам Лукашэнкі. А шведскія пілоты заслугоўваюць ордэны, хай нават і пасмяротна, мяркуе блогер.

З іншага боку, ён сумняецца, што з дапамогай «мішак» у Беларусі стала больш дэмакратыі, ды шкадуе, што «дэсант» зладзілі не беларусы.

«Як у класіка [з ліста Пушкіна да Вяземскага - НН],

«я, канечне, таксама пагарджаю сваёй дзяржавай. Але мне балюча і крыўдна, калі замежнік падзяляе гэтыя погляды са мной».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?