Беларусь гатова старанна вучыцца ўсяму новаму і перадавому, але без панукванняў, пагрозаў і шантажу. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка 22 жніўня, прадстаўляючы на пасадзе новага міністра замежных спраў Уладзіміра Макея.

«Прычыны, па якіх усе нашы намаганні на заходнім напрамку тармозяцца, зразумелыя. Тым больш людзям, якія сядзяць у гэтым зале», — сказаў Лукашэнка.

«Мы ні ў якай меры не кажам, што ўсё ў нас ідэальна і выдатна, як і ў іх, дарэчы. Мы гатовыя старанна вучыцца ўсяму новаму і перадавому, і не толькі ў іх, але мы хочам рабіць гэта без панукванняў, пагроз і шантажу «, — адзначыў ён.

«Псіхалогія нашага народа такая, што нельга прымусіць яго пераскочыць праз некалькі этапаў развіцця і апынуцца „ў шчаслівай дэмакратычнай будучыні“. Логіка развіцця ўсіх дзяржаў свету сведчыць аб неабходнасці спакойнага, эвалюцыйнага, паступальнага развіцця», — падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?