Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Справаводства па-беларуску!» Ігар Случак, які вылучыўся кандыдатам у дэпутаты палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу па Гомельскай Савецкай выбарчай акрузе № 34, зарэгістраваны. Сабраныя яго ініцыятыўнай групай подпісы сёння прайшлі праверку. «У яго было менш за ўсіх „праблемных“ подпісаў, ён перамог нават кандыдатаў ад улады!» — пішуць у тым жа Фэйсбуку яго сябры.

Случак у сваёй выбарчай кампаніі збіраецца па максімуме задзейнічаць сацыяльныя сеткі. Іх карыстальнікі выбралі і акругу, па якой ён вылучаецца, і большая частка ініцыятыўнай групы прыйшла да яго праз Фэйсбук.

На выбары Случак ідзе, каб «легальна пагаварыць аб праблеме беларускай мовы, паказаць магчымасць хоць нейкай трэцяй сілы, таму што людзям надакучылі і праўладныя, і апазіцыйныя кандыдаты з іх незразумелымі і нецікавымі кампаніямі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?