Рэйтынг самых уплывовых жанчын па версіі часопіса Forbes ўзначаліла канцлер Нямеччыны Ангела Меркель.

Другое месца дасталася дзяржсакратару ЗША Хілары Клінтан, трэцяе - прэзідэнту Бразіліі Дылме Русеф. Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II заняла толькі 26-е месца.

У рэйтынг таксама патрапілі жонка Біла Гейтса Мелінда, першая лэдзі ЗША Мішэль Абама і галоўны рэдактар ​​New York Times Джыл Абрамсон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?