Гомельскія абласныя ўпраўленні КДБ і Следчага камітэта пакуль не пацвярджаюць інфармацыю аб затрыманні суддзі суда Светлагорскага раёна.

Інфармацыя пра тое, што за атрыманне хабару нібыта затрыманы суддзя, які з'яўляецца сваяком генеральнага пракурора Беларусі, з'явілася ў некаторых інтэрнэт-СМІ.

У судзе Светлагорскага раёна паведамілі, што суддзя, пра які ідзе гаворка ў публікацыях, знаходзіцца ў адпачынку.
На просьбу пракаментаваць чуткі пра яго затрыманні ў судзе прапанавалі звяртацца ў праваахоўныя органы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?