21 жніўня Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, прыняў у Мінскім Епархіяльным упраўленні члена Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў ЗША, арцыбіскупа Вашынгтонскага Emeritus (на супакоі) кардынала Тэадора МакКарыка і Апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыа Гуджэроці.
У сустрэчы ўзялі ўдзел архіяпіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый, кіраўнік справамі БПЦ і протаярэй Мікалай Коржыч, сакратар Мінскага Епархіяльнага Упраўлення.
Госці наведалі дамовую царкву Мінскага Епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых, пасля чаго для іх была арганізаваная экскурсія па будынку адміністрацыйнага цэнтра Беларускага Экзархата.

Затым адбылася гутарка Мітрапаліта Філарэта з каталіцкімі іерархамі.

Бакі абмяркоўвалі неабходнасць актывізацыі сумеснага сведчання пра Хрыста ў секулярным свеце.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?