Інтэрфейс паштовага сэрвісу Mail. Ru перакладзены на беларускую мову, якую зараз можна знайсці ў наладах гэтай электроннай пошты.

Акрамя таго бліжэйшым часам плануецца выпуск спецыяльнай тэмы афармлення паштовага інтэрфейсу, прысвечанай Беларусі.

«Мы заўсёды імкнемся да таго, каб зрабіць нашы сэрвісы як мага бліжэйшымі да карыстальнікаў. Пераклад інтэрфейсу — адзін з самых важных крокаў у гэтым кірунку. Беларуская ўвайшла ў лік першых моваў, якія „вывучыла пошта“, бо вялікая доля нашых карыстальнікаў жыве ў гэтай краіне», — адзначыў кіраўнік паштовай службы Mail. Ru Сяргей Мартынаў.

Раней для беларускай аўдыторыі быў лакалізаваны праект «Навіны Mail. Ru».
Са студзеня 2010-га па чэрвень 2012 года аб’ём штодзённай аўдыторыі навін у Беларусі вырас у 15 разоў, паведамілі ў прэс-службе Mail. Ru Group.

Колькасць карыстальнікаў інтэрнэту ў Беларусі за апошні год павялічылася на 14,2% і склала 4,3 млн. чалавек (даныя агенцтва Gemius, май 2012 года), з іх больш як 80% выходзяць у інтэрнэт штодня. Варта адзначыць, што Mail. Ru Group лідзіруе па ахопе аўдыторыі: сэрвісамі кампаніі карыстаюцца прыкладна 68% беларускіх карыстальнікаў.

***

Пошта Mail. Ru, праект Mail. Ru Group, — найбуйнейшы ў рускамоўным сегменце сеткі сэрвіс бясплатнай электроннай пошты. Сярод яго ключавых асаблівасцяў — неабмежаваны аб’ём скрыні, магчымасць перасылкі ўкладанняў да 20 гігабайт, абарона ад вірусаў і спаму (у тым ліку індывідуальная), тэмы афармлення інтэрфейсу і лістоў і многае іншае. Штомесячная аўдыторыя праекта (TNS, май 2012 года) — 26,5 млн. карыстальнікаў, уваходзіць у ТОП-5 сусветных паштовых сэрвісаў па дзённай аўдыторыі па даных ComScore.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?