06.04.2007 / 15:28

«Калі б Карпенка быў жывы, улада пачувалася б менш камфортна» 5

Сёньня споўнілася восем гадоў з дня сьмерці палітыка.

Калі б Генадзь Карпенка быў жывы, улада адчувала б сябе менш камфортна. Такое меркаванне выказаў у інтэрв’ю БелаПАН лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Нагадаем, вядомы беларускі палітык пайшоў з жыцця восем гадоў таму. Віце‑спікер Вярхоўнага савета, старшыня Нацыянальнага выканаўчага камітэта, член‑карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук, прафесар Генадзь Дзмітрыевіч Карпенка памёр у 7 гадзін раніцы 6 красавіка 1999 года. Сапраўдныя прычыны яго смерці дагэтуль невядомыя. Жонка і дзеці апазіцыйнага палітыка з‑за пастаяннага пераследу і прэсінгу з боку ўладаў вымушаны былі выехаць у Германію, дзе атрымалі статус палітычных бежанцаў.

«Існуе ходкае меркаванне, што незаменных людзей не ісуне. Але гэта не так. І, на жаль, нашы таварышы, якіх з намі ўжо няма, — Генадзь Карпенка, Юрый Захаранка, Віктар Ганчар, Дзмітрый Завадскі, Анатоль Красоўскі — пацвярджэнне таму, што незаменныя людзі ўсё ж ёсць. І нам іх вельмі не хапае», — сказаў А.Лябедзька.

Паводле слоў палітыка, калі б Г.Карпенка быў жывы, «выбары прайшлі б зусім па‑іншаму». «Была б больш выражаная персанальная ініцыятыва на прэзідэнцкіх выбарах. Была б іншая сітуацыя, усё было б па‑іншаму», — лічыць А.Лябедзька.

Як паведаміў лідэр АГП, сёння члены партыі не плануюць нейкіх «гучных мерапрыемстваў». «Мы проста з’ездзім на могілкі, з аднапартыйцамі, яго калегамі па Вярхоўным савеце яшчэ раз узгадаем гэтага светлага чалавека», — сказаў А.Лябедзька.

0
Aleś Jurkaviec / Адказаць
06.04.2007 / 15:39
Усё праз гады забываецца і ідэалізуецца, сьвядома ці несьвядома. Неблагі быў Карпенка дзядзька, не спрачаюся, але ў тыя часы, як ён быў жывы, не ўспрымаўся ён як безумоўны агульнапрызнаны лідэр апазыцыі. Так, адзін з вядучых палітыкаў і кандыдатаў у лідэры. І рэйтынг ягоны быў не такі ўжо і супэр высокі, можа, параўнальны зь цяперашнім Мілінкевічам. І сам Лябедзька яго тады за безумоўнага лідэра апазыцыі не лічыў. Гэта цяпер ужо пайшлі міты стварацца. А трэба проста памятаць пра гэтага чалавека - ён і без залішняга ўзвышэння гэтага заслугоўвае.
0
ёпс / Адказаць
06.04.2007 / 15:45
Карпенка быў непапулярны мэр і слабы палітык, які ня здолеў у камфортных умовах набраць ні сто тысяч подпісаў, ні 70 подпісаў дэпутатаў. ЯКі аднак зрабіў многа карыснага для культуры Маладэчна, трэба прызнаць
0
Кнехт / Адказаць
06.04.2007 / 19:18
А калі б куля пад Ліёзна трапіла ў цэль, дык і ўлада была б другая ...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру