02.09.2012 / 10:44

Хто такія поцыкі, што ў сініх галовах і чаму гэтыя юнакі адмовіліся ад тэлевізараў 51

Раней такіх, як Ева, проста адлоўлівалі і збівалі. Радыкальныя прычоскі, татуіроўкі, пірсінг — нашто гэта ўсё?

Ева...

...і яе кліенты.

...і яе кліенты.

...і яе кліенты.

...і яе кліенты.

...і яе кліенты.

...і яе кліенты.

Таямнічыя затокі і пралівы вуліцы Асаналіева поўныя разнароднага жыцця: у палісадніках кожнага пад’езда даўжэзных шматпавярховікаў цвітуць яркія ірысы і рамонкі, мамы з дзецьмі гуляюць у дварах, аўтобусы рухаюцца па раскладзе з дакладнасцю хвіліна ў хвіліну…

— Гэта днём так, — жартуе Глеб, — а вось прыедзьце сюды пасля заходу сонца, калі сілы зла збіраюцца ля ганкаў вінна-гарэлачных крамаў і выклікаюць сатану…

З гэтымі прыхільнікамі вінна-гарэлачнага сатаны Глебу даводзіцца сутыкацца — у літаральным сэнсе слова — досыць часта.

Хто такія «поцыкі»

Я знаходжуся ў кампаніі яркіх людзей: ярка-рыжая, з татуіроўкамі на ўсю руку і даўжэзнымі накладнымі вейкамі 19-гадовая Юля (яна ж Ева Афінскіх), 18-гадовая Наташа, з прычоскай розных адценняў чырвонага, і памянёны ўжо раней Глеб з галавой серабрыстага колеру, 21 год. Радыкальныя прычоскі, татуіроўкі, пірсінг, спецыфічная вопратка — гэтыя людзі прыцягваюць увагу.

— Так, увагай мы не абдзеленыя, — Ева шчыруе над галавой маладой кліенткі, і законапаслухмянае карэ на вачах ператвараецца ў нешта кшталту варонінага гнязда.

Трэш-культура, або аванград — так называецца гэты эпатажны стыль. Радаслоўную ён вядзе ад хіпі, панкаў, рокераў. Яго прыхільнікі слухаюць цяжкую музыку.

— Пару год назад такіх, як я, проста адлоўлівалі і збівалі, — кажа Ева. — Цяпер гэтага, канечне, менш. Але поцыкі ў спартыўных штанах і цяпер чапляюцца.

Хто такія поцыкі? Гэта тыя, хто сядзеў «на зоне», хто вырас у няшчасных сем’ях — словам, брытагаловыя пацаны ў майках і трэніках.

— Асабліва ў Шабанах, — дадае Глеб.

— Смяшкі ў спіну, каментары. Калі б я звяртала ўвагу на такое — даўно памяняла б стыль. Але стыль — гэта тое, што ідзе ўнутры чалавека, — удакладняе Ева.

Але двух слоў не звяжуць

— Але нашто вам увогуле гэты эпатаж? Можа, такім выглядам лягчэй прывабіць хлопцаў? — пытаюся я.

— Не, амаль усе хлопцы наадварот аддаюць перавагу натуральнай прыгажосці. Тут хутчэй агіда да стэрэатыпаў. Чаму так многа значыць у грамадстве мода? Чаму людзі, як рабы, залежаць ад модных вытворцаў? Мода дыктуе: вось так — і ўсе выглядаюць як інкубатарскія! Пра такіх, як я, «нармальныя» людзі гавораць: вы псуеце грамадства! Мы дзіўныя, з намі, магчыма, цяжка кантактаваць «нармальным», але мы вельмі творчыя і развітыя.

Я вучуся ў Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва на бізнэс-адміністраванні. Там добрая адукацыя, якая сапраўды дапамагае развіцца і навучыцца прафесіі. Са мной вучыцца многа такіх гламурных дзяўчат, яны ўсе модненькія, у іх многа грошай — але ж, калі грошы адкінуць, што за душой застаецца?! Ды яны ж двух словаў не могуць звязаць! «Ну, ціпа» — толькі і цягнуць. І калі такія мяне не разумеюць — дык мне і не трэба іх разумення.

Чаму, калі ў цябе татуіроўкі ці пірсінг, цябе не возьмуць на працу?
Гэта проста страх перад новым і невядомым. Мне гэта не падабаецца, — кажа Ева.

Пафарбаваныя валасы, пірсінг, тату, сілікон — гэта проста прыкмета людзей, якія працуюць над сваім стылем, лічыць яна.

Ева мае планы адчыніць салон прыгажосці. Заканчваючы свой палымяны дыялог, Ева нацягвае гумовыя пальчаткі, бярэцца за фарбу, і вароніна гняздо на галаве кліенткі робіцца сінім.

Кліентка напісала ў падатковую

Ева працуе дома. У яе ёсць сталыя кліенты, яна спецыяльна замаўляе фарбы, ганарыцца, што яны ў яе вельмі якасныя, а некаторых колераў больш нідзе ў Мінску не знойдзеш.

— Пачалося з таго, што ў дзяцінстве хацела абрэзаць доўгія валасы. Мама не дала грошай на цырульню, і я абстрыглася сама. Мама, калі пабачыла, не паверыла, што я сама гэта зрабіла, стала дапытвацца, адкуль я ўзяла грошы.

Як складаецца кантакт з кліентамі? Па-рознаму, кажа Ева.

Бывае, кліенты шчыра радуюцца. Але бывалі і супрацьлеглыя выпадкі. Стрыжэш незнаёмага чалавека, радыкальна мяняеш яму імідж... Адна дзяўчына, незадаволеная прычоскай, напісала заяву на мяне ў падатковую інспекцыю.

— І што?

— Ну што ж, заплаціла штраф… Гэта дробязь. Я ўжо прыкладна ўяўляю, якім будзе мой салон, дзе мне ўзяць першапачатковы капітал на яго адкрыццё, каго набіраць на працу, якія паслугі там аказваць.

Ад тэлевізара адмовіліся

У клубы, на дыскатэкі гэтыя маладыя людзі не ходзяць. Там гламуршчыкі і гламуршчыцы, там пошла, там усё мераюць грошы. А вось рок-канцэрты наведваюць з задавальненнем. Са здымнай кватэры дзяўчаты папрасілі гаспадара забраць тэлевізар: ён ім не патрэбны.

…Вяртаючыся дамоў, я імкнулася ўявіць гэтых юнакоў і дзяўчат праз некалькі гадоў: на працы, у радзільнай зале, са сваімі дзецьмі... У што трансфармуецца сённяшняе іх імкненне не быць як усе?

Гутарыла Наталка Бабіна

0
Racyja / Адказаць
02.09.2012 / 11:13
Хто такія поцыкі? Pocyk - heta toe samae, što i poc, toļki maleņki. A što takoe poc, dobra vedajuc u adesskih habrejskih kolakh...
0
хХх / Адказаць
02.09.2012 / 11:20
во даюць! Аказваецца, у Беларусі, дзе сярэдні заробак не дацягвае да "занябесных" 500$ ўсе людзі сочаць за модай і стылем... Ну зразумела, акрамя самых выбітных)...
0
вось / Адказаць
02.09.2012 / 11:29
поцыкі і пусікі:))) - росквіт культуры я, вось, гламуршчыкаў дакладна не люблю а як жа называюцца самі сінегаловыя????
Паказаць усе каментары/ 51 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру