23 жніўня на плошчы Даўкантаса, ля прэзідэнцкага палаца ў Вільні (Літва), згадалі 6-ю гадавіну з дня гібелі палкоўніка Вітаўтаса Пацюнаса, які загінуў у Брэсце.

На мерапрыемства людзей склікалі Аб’яднанне грамадзян і Фонд спадчыны М.-К.Чурлёніса. Усяго сабралася каля 100 чалавек. За парадкам сачылі два экіпажы паліцыі.

Побач з музыкамі быў усталяваны плакат з надпісам «Забітая праўда: В. Пацюнас, 1957–2006». Прадстаўнікі грамадства нагадалі адказным ведамствам, што абставіны смерці В. Пацюнаса і прычыны паклёпніцкай кампаніі пасля яго гібелі да гэтага часу не расследаваныя, паведамляе Delfi.lt. У запрашэнні на ўдзел у мерапрыемстве падкрэслівалася, што расследаванне гібелі палкоўніка — справа гонару Літвы.

Удава Пацюнаса, журналістка Людвіка Пацюнене сказала, што верыць у тое, што абставіны гібелі яе мужа будуць расследаваныя,

    48-гадовы Вітаўтас Пацюнас, міністр-дарадца генеральнага консульства Літвы ў Гродне, загінуў 23 жніўня 2006 года, выпаўшы з акна гатэля «Інтурыст» з дзявятага паверха. У Брэсце ён знаходзіўся ў службовай камандзіроўцы.
    Былі дзве версіі: гвалтоўная смерць і тое, што мужчына па неасцярожнасці зваліўся сам.
    Літоўскія кансерватары, якія на той час знаходзіліся ў апазіцыі, звярнуліся да праваабаронцаў з прапановай распачаць дзяржаўнае расследаванне гэтай смерці. Еўрапарламентарый Вітаўтас Ландсбергіс зазначаў, што гібель дыпламата — ні што іншае, як палітычнае забойства. Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы потым заявіў, што службу ў Беларусі В. Пацюнас абраў самастойна.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0