Адзін з лідараў арганізацыі «Малады фронт» (зарэгістравана ў Чэхіі) Мікола Дземідзенка пакараны сёння судом Фрунзенскага раёна сталіцы (суддзя Дзмітрый Лукашэвіч) на 7 сутак адміністрацыйнага арышту.
Суд прызнаў вінаватым у лаянцы. Дземідзенка віны не прызнаў, а назваў працэс палітычным, накіраваным на тое,
каб ізаляваць яго напярэдадні чарговага суда над лідарам Маладога фронту Змітром Дашкевічам, каб не дапусьціць акцыяў у падтрымку лідара МФ.Суд над Дашкевічам павінен прайсці 28 жніўня.
Справу аб брыдкаслоўі Дземідзенка назваў паклёпам і фальсіфікацыяй.
Мікола распавёў, што затрымалі яго ўчора ў абед на вуліцы каля ягонага дома. На яго кінуліся адразу 7 спецназаўцаў, схапілі, нічога не патлумачыўшы. Потым склалі пратакол, што ён нібыта лаяўся, адвезлі ў ізалятар на Акрэсьціна. Да вечара серады Міколу не маглі знайсці ягоныя сябры і праваабаронцы.
0
0
0
0
0
0