«Газпрам» плануе павялічыць аб’ём транзіту газу праз Беларусь. Аб гэтым заявіў сёння ў Кобрыне старшыня праўлення ААТ «Газпрам» Аляксей Мілер на нарадзе па пытаннях развіцця газатранспартнай сістэмы ў Беларусі.

«Сёння мы абмяркуем пытанні, звязаныя з магчымасцю павелічэння аб’ёму транзіту газу праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, мы будзем адштурхоўвацца ад магчымасцей павелічэння аб’ёму транзіту», — адзначыў Аляксей Мілер. І гэтыя пытанні будуць сінхранізаваны з такімі планамі на расійскім баку. Таксама размова ідзе аб планах новага будаўніцтва і рэканструкцыі газатранспартнай сістэмы на тэрыторыі Беларусі.

У сувязі з гэтым «Газпрам» плануе падрыхтаваць план мерапрыемстваў. «Сёння наша задача — прааналізаваць пытанні і даць адпаведныя даручэнні», — адзначыў ён.

Беларускі і расійскі бакі сёння імкнуцца працаваць сінхронна ў рэалізацыі сумесных бізнес-працэсаў, выбудоўванні адзіных стандартаў, адзіных працэдур, рэгламентаў. «Праца, на мой погляд, вядзецца добра, інтэнсіўна, хоць зразумела, што яшчэ пройдзе нейкі час, пакуль мы выйдзем на адзіныя стандарты», — сказаў кіраўнік «Газпрама».

Ён таксама адзначыў, што сённяшняя нарада ў кобрынскім упраўленні магістральных газаправодаў ААТ «Белтрансгаз» — першае буйное мерапрыемства двух бакоў.

«Мы не выпадкова яго праводзім тут, у Кобрыне. Побач знаходзіцца кампрэсарная станцыя, вядомая, у нечым нават легендарная, гэта апошняя кампрэсарная станцыя перад граніцай з Украінай і Польшчай», — сказаў Аляксей Мілер. Бакі разумеюць свае перспектывы па павелічэнню паставак газу ў Еўропу. «У сувязі з гэтым мы павінны вельмі ўважліва аналізаваць магчымасці гэтага беларускага ўчастка», — рэзюмаваў ён.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?