Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Георгій Кандрацьеў абвясціў склад каманды на наступныя адборачныя матчы са зборнай Грузіі і Францыі, які пройдуць у гасцях 7 верасня (Тбілісі, Грузія) і 11 верасня (Парыж, Францыя).
У яго ўвайшлі 23 футбалісты.
брамнікі: Юрый Жаўноў («Зеніт»
Абаронцы: Аляксандр Мартыновіч («Краснадар»), Арцём Радзькоў, Максім Бардачоў, Дзяніс Палякоў (усе — БАТЭ, Барысаў), Ігар Шытаў («Дынама» Масква), Максім Жаўнерчык («Кубань» Краснадар);
паўабаронцы: Аляксандр Кульчый («Сібір» Новасібірск), Антон Пуціла («Фрайбург»), Ян Цігараў («Лакаматыў» Масква), Віталь Трубіла, Станіслаў Драгун (абодва — «Дынама» Мінск), Павел Няхайчык («Дынама» Масква), Аляксандр Глеб, Рэнан Брэсан (абодва — БАТЭ Барысаў), Сяргей Балановіч, Андрэй Хачатуран (абодва — «Шахцёр» Салігорск);
форварды: Сяргей Карніленка («Крылы Саветаў» Самара), Дзмітрый Мазалеўскі, Віталь Радзівонаў (абодва — БАТЭ, Барысаў).
У гэтым годзе ў кваліфікацыі сусветнагапершынства-2014 беларускія футбалісты акрамя гульняў у Тбілісі і Парыжы правядуць яшчэ два хатніх матчы — 12 кастрычніка з іспанцамі і 16 кастрычніка з грузінамі.