Аб гэтым журналісту TUT.BY расказалі ў «ЛіМе». Нагадаем, у выніку аб’яднання з’явіцца выдавецкі дом «Звязда», які, магчыма, узначаліць ініцыятар і арганізатар аб’яднання, галоўны рэдактар газеты «Звязда» Алесь Карлюкевіч.
Плануецца, што тэматыкай новага выдавецтва будзе культура.
Пакуль асаблівых змен у холдынгу «Літаратура і мастацтва» не заўважылі. Першы намеснік дырэктара
Пакуль супрацоўнікі выдавецтва не скарачаліся, толькі атрымалі ўведамленне аб рэагранізацыі ўстановы: «Усе творчыя стаўкі засталіся, нават, бяром новых работнікаў, калі ў штаце не хапае. Прымусова ніхто нікога не звальняў — гэта я магу сказаць адназначна».
Праўда, як стала вядома, з 1 жніўня працы пазбавіўся загадчык аддзела прозы пісьменнік Андрэй Федарэнка, які, дарэчы, заняў сёмае месца ў рэйтынгу самых паспяховых пісьменнікаў Беларусі партала TUT.BY.
Як пракаментавала кіраўніцтва «Літаратуры і мастацтва», у Андрэя Міхайлавіча скончыўся кантракт. Яму было прапанавана перайсці на поўную стаўку, але пісьменнік адмовіўся. «Вы ж разумееце, пасада, якая патрабуе заўсёднай работы з аўтарамі, не можа займаць толькі паўстаўкі», — кажа Алесь Бадак.
Галоўны рэдактар газеты «Звязда» Аляксандр Карлюкевіч размаўляць с журналістам адмовіўся, спаслаўшыся на занятасць.