24.08.2012 / 09:48

У Лэнса Армстронга забіраюць тытулы, у Беларусі чэмпіёнаў яшчэ ніколі не выкрывалі як Вы думаеце, ці ўсе спартоўцы прымаюць допінг? 18

Знакамітага раварыста дыскваліфікуюць пажыццёва.

У яго забіраюць сем тытулаў пераможцы велагонкі «Тур дэ Франс» у сувязі з абвінавачваннямі Амерыканскага антыдопінгавага агенцтва (USADA) ва ўжыванні допінгу, паведамляе Associated Press.

USADA абвінаваціла сяміразовага пераможцу «Тур дэ Франс» у парушэнні цэлага шэрагу антыдопінгавых правілаў:
ён ужываў забароненыя прэпараты і дзяліўся допінгам з іншымі спартоўцамі. З чэрвеня амерыканец у судзе спрабаваў даказаць сваю невінаватасць, аднак прысуд па ягонай справе адкладаўся, і ў выніку Армстронг вырашыў спыніць барацьбу.

Цікава, што за Армстронга ўзялося нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва ЗША. У гэтым кантэксце звяртае ўвагу, што ў нашай краіне нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва ніколі не чапляла ўласных чэмпіёнаў.

Наадварот, у Беларусі разгортваліся медыякампаніі ў абарону Ціхана, Дзевятоўскага, Астапчук да іншых чэмпіёнаў, якіх лавілі на допінгу міжнародныя структуры.
Дзевятоўскі нават робіць палітычную кар’еру: ён ідзе ў палату прадстаўнікоў ад лукашэнкаўцаў. У Амерыцы такое цяжка ўявіць у дачыненні да чалавека, які злавілі на падмане.
41-гадовы Армстронг займаў асаблівае месца на спартовым п’едэстале Амерыкі, бо ён быў адзіным чэмпіёнам, які вярнуўся ў вялікі спорт, перамогшы цяжкую хваробу — рак.

Сяргей Гезгала

0
LMI / Адказаць
24.08.2012 / 10:04
99,9%. Есьць межы чалавечым здольнасьцям. Як немагчыма без рознай дрэні зрабіць з сябе кавалак напампаваных мышцаў, так і немагчыма бегаць прынамсі як сабака
0
віКніК / Адказаць
24.08.2012 / 10:41
Мо допінг вылечыў яго ад раку?.. Калі сур'ёзна, Амерыка - краіна Закону. Там, калі трэба, прэзыдэнт пойдзе на выклік следчага. Ну а мы... Некалі Р. Рэйган назваў СССР імперыяй Зла. Я б назваў Беларусь Імперыяй Хлусні ..." А нам нужна одна победа одна на всех мы за ценой не постоим" Мы ведаем цану іх "элегантным" перамогам...
0
сидя на диване / Адказаць
24.08.2012 / 11:53
З чэрвеня амерыканец у судзе СПРАБАВАЎ ДАКАЗАЦЬ НЕВІНАВАТАСЦЬ, аднак прысуд па ягонай справе АДКЛАДАЎСЯ, і ў выніку Армстронг ВЫРАШЫЎ СПЫНІЦЬ БАРАЦЬБУ. согласно этому предложению, выходит, что он просто опустил руки в доказывании своей невиновности.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру