Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (82-е месца ў рэйтынгу) у чвэрцьфінале турніру ўНью-Хейвене (ЗША) з прызавым фондам 637 тыс. долараў прайграла расіянцы Марыі Кірыленка (14) — 1:6, 2:6.
У асноўную сетку спаборніцтваў Гаварцова выйшла з кваліфікацыі, дзе атрымала тры перамогі. У 1/16 фіналу яна была мацнейшай за Веру Душэвіну з Расіі (105) — 6:7 (5:7), 6:4, 6:2, а ў 1/8 фіналу выйграла ў другой ракеткі свету Агнешкі Радваньскай з Польшчы (2) — 6:0, 2:1 (адмова).
На старце спаборніцтваў дуэтаў Гаварцова (55) і Душэвіна (44) саступілі наймацнейшым парным тэнісісткам свету — амерыканкам Лізэль Хубер і Лайзе Рэйманд — 3:6, 5:7.