Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці.

Лукашэнка адзначыў, што «за гады суверэнітэту дзвюх краін беларуска-ўкраінскія адносіны набылі сапраўды стратэгічны характар». «Разам з тым патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва далёка не вычарпаны», — мяркуе ён.

«Упэўнены, што далейшае пашырэнне плённых дружалюбных сувязей у розных галінах, напаўненне іх новым зместам адпавядаюць карэнным інтарэсам нашых дзяржаў і народаў», — падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?