24.08.2012 / 11:34

Брэйвіку далі 21 год турмы 56

Яго прызналі псіхічна здаровым.

Нарвежскі суд прызнаў Андэрса Брэйвіка псіхічна здаровым, яму трэба будзе правесці ў зняволенні 21 год як мінімум. Гэты тэрмін можа быць прадоўжаны, калі суд вырашыць, што Брэйвік працягвае ўяўляць пагрозу для грамадства.

Раней Брэйвік прызнаў, што 22 ліпеня мінулага года ён забіў 77 і параніў 240 чалавек. Большасць яго ахвяр былі ўдзельнікамі моладзевага летніка на востраве Утоя.

33-гадовы Брэйвік настойваў на тым, што яго ўчынкі тлумачацца яго ультраправымі і антымусульманскімі поглядамі і не хацеў, каб яго разглядалі як паранаідальнага шызафрэніка.

Абвінавачванне заклікала прызнаць яго псіхічна хворым. У такім выпадку ён быў бы накіраваны на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне.
Па словах самога Брэйвіка, гвалтоўнае псіхіятрычнае лячэнне было б для яго «горшым за смерць».

Абвяшчэнне прысуду Брэйвік сустрэў з усмешкай на твары. У зале суда ён сядзеў побач з адвакатамі, а не за шкляной перагародкай, якую, як чакалася, збудавалі, каб аддзяліць яго ад сваякоў загінулых.

Суд над Андэрсам Брэйвікам працягваўся 10 тыдняў.

0
6_02 / Адказаць
24.08.2012 / 11:48
Забойства 77 чалавек-в1на даказана 1 прызнана забойцам-21 год турмы.нарвег1я. В1на не даказана напрамую,тольк1 зап1сы в1дэакамер, няма н1якага адказу аб прычынах здзейсненага, заг1нула 15 чалавек-смяротнае пакаранне.рб.
0
віКніК / Адказаць
24.08.2012 / 11:54
Па 3 месяцы турмы за кожнае жыццё... Не, ў нас жыццё беларуса каштуе нашмат даражэй. Гэта, калі трэба каго-небудзь растраляць
0
belariy / Адказаць
24.08.2012 / 11:58
тыя ж самыя думкі, што і ў 6_02
Паказаць усе каментары/ 56 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру