Сяргей Касціцын з дзяўчынай былі ў Іспаніі

Сяргей Касціцын з дзяўчынай былі ў Іспаніі

Сяргей Касціцын (злева) адпачываў у Іспаніі.

Сяргей Касціцын (злева) адпачываў у Іспаніі.

Сяргей Касціцын з жонкай.

Сяргей Касціцын з жонкай.

Мезіны пабывалі і ў Эміратах, і ў Францыі.

Мезіны пабывалі і ў Эміратах, і ў Францыі.

Жонка Андрэя Мезіна Анжэла.

Жонка Андрэя Мезіна Анжэла.

Андрэй Мезін з дачкой.

Андрэй Мезін з дачкой.

Ігар Брыкун адпачываў на Цэйлоне.

Ігар Брыкун адпачываў на Цэйлоне.

Ігар Брыкун адпачываў на Цэйлоне.

Ігар Брыкун адпачываў на Цэйлоне.

Сяргей Касціцын, беларускі нападаючы «Нэшвіла», сёлета адпачываў у курортным мястэчку бліз Барселоны. Хакеіста суправаджала шыкоўная бландзінка — дзяўчына Алена.

Дарэчы, гэта сястра металіста Алеся Таболіча, лідара гурту Znich.

Цікава, што зорка НХЛ наведаў Іспанію ўпершыню. «Больш за ўсё спадабалася Барселона. А так — адпачынак як адпачынак, ляжыш на пляжы, і ўсё», — кажа Сяргей.

Варатар «Нёмана» Ігар Брыкун з жонкай Веранікай на тыдзень з'ездзіў у Шры-Ланку. Дачушку Бажэну (якой усяго 11 месяцаў), натуральна, у падарожжа не ўзялі. Яе глядзела цешча хакеіста.

«Спадабалася дзікая прырода, акіян. Прывезлі адтуль чай і магніцікі», — кажа Ігар.

Рэшту адпачынку хакеіст правёў у Наваполацку, у бацькоў на дачы. Гуляў у футбол і… сумаваў па хакеі.

«У Наваполацку шмат збіраецца хакеістаў, пару разоў на тыдзень гуляем у міні-футбол. Але праз два тыдні адпачынку хочацца патрэніравацца, выйсці на лёд», — кажа спартовец.

Па-ранейшаму папулярным месцам адпачынку беларускіх спартсменаў застаюцца Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.
Сёлета там адпачылі хакеісты «Гомеля» Аляксандр Жыдкіх і Міхаіл Стэфановіч. «Уразіла вежа Бурдж-Халіфа, самы вялікі будынак у свеце», — кажа Аляксандр.

А былы галкіпер мінскага «Дынама» Андрэй Мезін, хоць і застаўся без працы — з ім клуб нядаўна парваў адносіны, — а пабываў у некалькіх краінах. Тыдзень у Эміратах. Затым — Францыя, дзе наведаў гульню «Формулы-1». У Кіеве падчас «Еўра» хадзіў на футбол. Пасля яшчэ два тыдні з жонкай Анжалікай і дачкой Палінай (ёй тры гады) адпачывалі ў Турцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?