На беларуска-польскай мяжы канфіскаваная буйная партыя тавараў, якія перавозіліся незаконна.
Як паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта, супрацоўнікі ПМА «Казловічы» пры правядзенні мытнага кантролю грузавога аўтамабіля «МАН», які рухаўся з Польшчы ў Беларусь, знайшлі буйную партыю (больш за 9 тыс. адзінак) мыйных, гігіенічных сродкаў і прадуктаў харчавання, не заяўленую ў суправаджальных дакументах.
Пры сканіраванні грузавога адсека транспартнага сродку з дапамогай стацыянарнага інспекцыйна-надгляднага комплексу выяўлена, што ў аўтамабілі перавозіцца значна больш тавараў, чым было заяўлена.
У адпаведнасці з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь Брэсцкай мытняй пачаты адміністрацыйны працэс. Тавар, які перавозіўся з парушэннем мытнага заканадаўства, канфіскаваны. Паводле папярэдняй ацэнкі яго кошт складае каля 500 млн. рублёў.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ