Затрыманага ў Гродне намесніка старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Валерыя Ухналёва адпусцілі з міліцыі толькі апоўначы. Ухналёў быў затрыманы каля 18-й гадзіны, калі ехаў з дачкой да родзічаў у Гродне.

«Шукалі нейкіх буйных грошай, правялі вобыск машыны і кватэры маіх родзічаў і нават суседзяў», —
паведаміў Валерый Ухналёў:

— Шукалі пэўна вялікія грошы, таму пакуль я быў у пастарунку, яны правялі несанкцыянаваны вобыск у маіх родных у Гродне, у суседзяў родных, на працы ў суседзяў родных. Тыя грошы, якія ляжалі ў маім партфелі іх не зацікавілі, яны іх забралі і будуць правяраць, ці яны не фальшывыя. На маё пытанне, што яны шукаюць, яны нічога мне не адказвалі.

Валерый Ухналёў звязвае ўчарашняе затрыманне з выбарчай кампаніяй і з ціскам на чальцоў партыі, якія вылучаныя кандыдатамі ў дэпутаты.

— Гэта пачатак ціску.

Таксама адзін з нашых зарэгістраваных кандыдатаў мусіў зняцца, таму што ў яго акрузе ідзе кандыдатам адзін з кіраўнікоў КДБ.
Таму на яго і яго сваякоў пачаўся вельмі вялікі ціск. Ён быў зарэгістраваны і зняў сваю кандыдатуру, сказаўшы, што ён не будзе падстаўляцца, рабіць так, каб ў родных былі праблемы.

Усё гэта праводзіцца ў рамках запалохвання кандыдатаў у дэпутаты ад партыі. Сам Ухналёў знімацца з выбарчай гонкі не думае, адзначыўшы, што ўчарашняе затрыманне і вобыскі звязаны болей з яго партыйнай дзейнасцю, не як з кандыдатам ў дэпутаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?