З 1 па 21 жніўня рост спажывецкіх цэн склаў 2,2%, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт. Гэта азначае, што
жнівеньская інфляцыя можа стаць сёлета самай высокай, таму што па выніках месяца рост цэн не перавышаў 1,9%.
Найбольшы прырост цэн з пачатку месяца адзначаны на гарэлку (10,7%), мяса птушкі (7,5%), тэхнічнае абслугоўванне жылых памяшканняў (26,6%), паслугі электразабеспячэння (23,7%), сувязі (16,8%).
«У сувязі з масавым паступленнем у продаж плодаагародніннай прадукцыі ўраджаю гэтага года» цэны на свежыя памідоры знізіліся на 34,5%, моркву — на 26,1%, бульбу — на 18,4%, буракі — на 17,2%, белакачанную капусту — на 14,2%, рэпчатую цыбулю — на 7,1%, бананы — на 16,6%, яблыкі — на 13,9%.
За
Па выніках года ўрад разлічвае ўтрымаць інфляцыю ў межах 19–22%. У 2011 годзе спажывецкія цэны ўзраслі на 108,7%.