Па меншай меры 19 чалавек загінулі ў выніку выбуху на найбуйнейшым нафтаперапрацоўчым заводзе Венесуэлы. 53 чалавекі атрымалі раненні.

Інцыдэнт адбыўся ранняй раніцай у суботу на тэрыторыі завода, размешчанага на паўвостраве Парагуана каля партовага горада Амуай на поўначы краіны.

Дзяржаўнае тэлебачанне паказала кадры, на якіх бачныя клубы чорнага дыму, якія ўздымаюцца над заводам.

Па словах міністра энергетыкі Венесуэлы Рафаэля Рамірэса, прычынай выбуху стала ўцечка газу, ад якой пацярпелі і некалькі размешчаных паблізу дамоў.

* * *

НПЗ «Амуай», які належыць нацыянальнай нафтавай кампаніі Petroleos de Venezuela SA,
з’яўляецца часткай найбуйнейшага ў краіне нафтаперапрацоўчага комплексу «Парагуана», які, у сваю чаргу, займае другое месца ў свеце па аб’ёмах вытворчасці.

Штодня на заводзе перапрацоўваецца 645 тысяч барэляў нафты, а ў рамках усяго комплексу — больш за 950 тысяч барэляў.

Па словах экспертаў,

на нафтаперапрацоўчых заводах Венесуэлы, якая з’яўляецца найбуйнейшым экспарцёрам нафты ў Паўднёвай Амерыцы, нярэдка здараюцца аварыі і катастрофы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?