Культура88

Памёр Алесь Петрашкевіч. Анатоль Сідарэвіч: Сыходзяць энцыклапедысты

Яму было 82 гады.

Памёр драматург і сцэнарыст Алесь Петрашкевіч, аўтар п’есы «Напiсанае застаецца» і суаўтар сцэнара серыяла «Час выбраў нас».

Развітанне прайшло ў зале цырымоній лечкамісіі 26 жніўня. Пра гэта са спасылкай на Сяргея Панізніка паведаміў у сваім дзённіку Аляксандр Фядута.

Алесь (Аляксандр) Петрашкевіч нарадзіўся 1 мая 1930 г. у вёсцы Пярэвалачня Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Аўтар сцэнароў мастацкіх і дакументальных фільмаў. Кандыдат гістарычных навук (1967), заслужаны работнік культуры Беларусі (1975), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976) за ўдзел у падрыхтоўцы і выданні Беларускай Савецкай Энцыклапедыі.

Усе гады ціску на Нашу Ніву ён быў падпісчыкам газеты і заставаўся ім да апошніх дзён.

* * *

Пра Алеся Петрашкевіча піша Анатоль Сідарэвіч

Сёння людзі развіталіся з Алесем Петрашкевічам.

Трэба будзе прачытаць мемуары Алеся Лявонавіча. Людзі, якія чыталі, раілі пачытаць іх і мне.

Ягоныя гістарычныя драмы не так для пастановак, як для чытання. Зрэшты, чаму б і не паставіць іх? Трэба толькі, каб на Петрашкевіча знайшоўся свой Мікалай Пінігін. Здолеў жа Пінігін з амаль несцэнічных «Тутэйшых» зрабіць тэатральны шэдэўр…

Так і хочацца напісаць пра той выдатны акцёрскі ансамбль. І са скрухай уздыхнуць: няма ўжо ні Юры Авяр’янава, ні Валодзі Кін-Камінскага, ні Валерыя Філатава…

І тут. Адзін за адным адыходзяць энцыклапедысты. Віталь Скалабан, Янка Саламевіч… Вось і Алесь Петрашкевіч падаўся за імі.

Алесь Лявонавіч вельмі хацеў, каб выйшаў энцыклапедычны даведнік «Беларуская Народная Рэспубліка». Ён даў мне мэтадычкі для рэдактараў і — Божухна! — слоўнік Энцыклапедыі гісторыі Беларусі. Той, надрукаваны ратапрынце ў 1989 г., з якога і пачалася праца над ЭГБ. Слоўнік — як узор, падказка для рубрыкацыі артыкулаў будучага даведніка «БНР».

Памятаю і тую апошнюю нашу размову. Бо перад гэтым Алесь Лявонавіч апісаў (здаецца, у «Народнай волі»), як ён ляжаў у лечкамісіі і як разыграў ды выклікаў на шчырасць аднаго супалатніка з гістпартчыкаў. Мяне ў той публікацыі рассмяшыў менавіта розыгрыш. Усё ж трэба хоць трохі быць тэатральным чалавекам, каб зрабіць такое.
І ведаць псіхалогію бальшавіцкіх мастадонтаў. У размове са мною Алесь Лявонавіч дадаў яшчэ некаторыя дэталі.

Вось так, пасмяяўшыся і з аптымістычным настроем, мы развіталіся да наступнай сустрэчы… Ды не сустрэліся, бо Алеся Лявонавіча зваліла страшная хвароба. Мабыць, сустрэнемся ТАМ.

А энцыкляпэдычны даведнік «БНР», мабыць, нікому, апроч Алеся Петрашкеіча, і не быў патрэбны. Не патрэбны і цяпер. Калі б была ў ім патрэба, чыніліся б нейкія канкрэтныя захады, а то за тыя гады, як Алесь Лявонавіч ляжаў, ніхто не патрывожыў мяне.

Дый няма з кім працаваць. Знаўцы, вэтэраны Энцыкляпэдыі сыходзяць. Вось і Алесь Лявонавіч…

Занясу метадычкі і слоўнік ЭГБ у архіў.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Новым спікерам Каардынацыйнай рады, хутчэй за ўсё, стане Арцём Брухан7

Новым спікерам Каардынацыйнай рады, хутчэй за ўсё, стане Арцём Брухан

Усе навіны →
Усе навіны

Скандальны мінскі рэстаран змяніў назву, але ўласнікі брэнда ўсё роўна незадаволеныя

Беларус некалькі разоў паспяхова прыязджаў з Польшчы на радзіму. А ў апошні раз не змог выехаць праз палітычную крыміналку25

Беларускіх школьнікаў будуць вучыць кіраваць дронамі13

Беларускія ўлады летась даслалі запыт на выдаленне 50 відэа з YouTube. Ім адмовілі3

Джулі Дэвіс, якую некалі прызначалі паслом ЗША ў Беларусі, узначаліць дыпмісію ў Кіеве

Топ-3 карумпаваныя прэзідэнты Усходняй Еўропы — новы фэйк 1

«Мы зрабілі больш за любую іншую дзяржаву». Трамп абвясціў 8 мая Днём Перамогі ў ЗША30

Мінчанка папрасіла Кухарава памяняць ёй кватэру праз інфрагук ад суседскага камп'ютара3

Гігін атакуе Эйдэльман за лекцыю пра БНР: Пустое месца, поўны чайнік39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым спікерам Каардынацыйнай рады, хутчэй за ўсё, стане Арцём Брухан7

Новым спікерам Каардынацыйнай рады, хутчэй за ўсё, стане Арцём Брухан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць