У нядзелю прайшлі матчы 22-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.

Іх вынікі: «Тарпеда-БелАЗ» — «Шахцёр» — 2:3, «Гомель» — «Нёман» — 1:1, «Нафтан» — «Дынама» Мінск — 0:2, «Мінск» — «Брэст» — 2:1.

Матч «Славія» — БАТЭ перанесены на 18 кастрычніка праз удзел барысаўскага клуба ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.

Становішча камандаў: БАТЭ — 42 (19 гульняў), Шахцёр — 41 (20), Дынама Мінск — 35 (20), Гомель — 33 (17), Мінск — 27 (20), Нёман — 25 (20), Славія — 20 (18), Белшына — 19 (19), Тарпеда-БелАЗ — 18 (20), Нафтан — 17 (20), Брэст — 15 (19).

Матчы 23-га тура пройдуць 1–2 верасня. Цэнтральны матч: «Гомель» — БАТЭ.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?