06.04.2007 / 20:04

Расея пакуль ня вызначылася, ці даваць крэдыт у 1,5 млрд даляраў Беларусі 5

Расія пакуль не прыняла рашэння аб прадастаўленні Беларусі стабілізацыйнага крэдыту. Пра гэта, паводле інфармацыі агенцтва «РосБизнесКонсалтинг», паведаміў 6 красавіка журналістам кіраўнік Мінэканамразвіцця РФ Герман Грэф.

«Пакуль вядуцца перамовы», — сказаў міністр. Паводле яго слоў, сума крэдыту, якую запытвае беларускі бок, складае 1,5 млрд. долараў. Г.Грэф не выключыў, што яна можа быць зніжана да 1 млрд. долараў.

У канцы лютага Беларусь звярнулася да расійскіх уладаў з просьбай выдзеліць 1,5 млрд. долараў у якасці стабілізацыйнага крэдыту. Неабходнасць такой пазыкі ў Міністэрстве фінансаў Беларусі патлумачылі павышэннем цэн на энерганосьбіты і, як вынік, ростам дзяржаўных расходаў. Прэм’ер‑міністр Расіі Міхаіл Фрадкоў пазней паведаміў, што рашэнне аб прадастаўленні Беларусі стабілізацыйнага крэдыту будзе ў хуткім часе прынята.

0
Michal Zaleski / Адказаць
06.04.2007 / 21:33
Не, ну пацаны, мы ж чыста ны жызнь...
0
Звычайны хлапец / Адказаць
07.04.2007 / 01:06
Неяк падазрона - з моманту павышэньня цэнаў на нафту і газ прайшло не так шмат часу, а ўлады ўжо просяць грошаў. Няўжо ж так ўсё дрэнна? А что нас чакае далей? Ці памятаеце вы, што гэты паліўны кантракт толькі да 2008 года. Вой, адчуваю, захістаўся трон царскі...
0
Актывіст / Адказаць
07.04.2007 / 15:04
Нешта мне здаецца, што "роздум" кіраўніцтва РФ - гэта толькі тэатр. На самой справе, Расеі вельмі выгодна даць нам крэдыт, а мы яшчэ больш залезем ў расейскую пятлю...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру