IV З’езд «Палоніі» ды палякаў
26 жніўня яго ўдзельнікі выступілі са зваротам супраць парушэння правоў чалавека і дыскрымінацыі ў дачыненні да сяброў Саюза палякаў у Беларусі, піша газета Rzeczpospolita.
У з’ездзе прынялі ўдзел каля 300 дэлегатаў з усяго свету, прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі і маршалак Сената Богдан Барусевіч.
Дарэчы, не абыйшлося на з’ездзе і без скандалаў. Саюз палякаў Беларусі пад кіраўніцтвам Анжалікі Арэхвы накіраваў ліст да ўдзельнікаў з’езду ў Варшаве. У ім беларускія палякі раскрытыкавалі працу польскага МЗС за палітызаванасць пры размеркаванні сродкаў. Нагодай для ліста сталі праблемы з фінансаваннем дзейнасці арганізацыі з боку польскіх уладаў.