Аляксандр Юрэвіч ставіцца да выезду вельмі адказна.

Аляксандр Юрэвіч ставіцца да выезду вельмі адказна.

Чартар у Тэль-Авіў на матч у адказ плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў БАТЭ — «Хапаэль» (Кір’ят-Шмона), што пройдзе ў аўторак, вылецеў у 8.10, паведамляе афіцыйны сайт беларускага клуба.

Віктар Ганчарэнка ўключыў у выязны склад 19 гульцоў:

галкіперы — Аляксандр Гутар, Андрэй Гарбуноў;

абаронцы — Максім Бардачоў, Дзяніс Палякоў, Арцём Радзькоў, Марка Сіміч, Аляксандр Юрэвіч;

паўабаронцы — Рэнан Брэсан, Аляксандр Валадзько, Аляксандр Глеб, Дзмітрый Ліхтаровіч, Эдгар Аляхновіч, Аляксандр Паўлаў, Філіп Рудзік, Міхаіл Сівакоў;

форварды — Раман Васілюк, Арцём Канцавы, Дзмітрый Мазалеўскі, Віталь Радзівонаў.

Па-за гэтым спісам — траўмаваныя Дзмітрый Бага і Ягор Філіпенка; ды Майкон Каліжуры, што не набраў патрэбных кандыцый.

Нагадаем, што ў першым матч плэй-оф БАТЭ перамог у Мінску «Хапаэль» з лікам 2:0.
Пераможца двбою выйдзе ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў, каманда, што прайграе, будзе гуляць у групавым турніры Лігі Еўропы.
Матч «Хапаэль» (Кір’ят-Шмона) — БАТЭ пройдзе ў аўторак 28 жніўня ў Рамат-Гане (прыгарад Тэль-Авіва) і пачнецца ў 21:45. Яго ў жывым эфіры пакажа канал Беларусь-2.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?