Новы кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын працягвае адыходзіць ад аўтарытарнага стылю кіравання свайго бацькі і дзеда.

У Пхеньяне адбыўся першы канцэрт, на якім гучалі не патрыятычныя песні пад сімфанічны аркестр, а музыка, за якую яшчэ дзесяць гадоў назад можна было трапіць у турму.

Акрамя карэйскай папсы, эстрадны ансамбль Moranbong Band выканаў знакамітую Strangers In The Night Фрэнка Сінатры на мове арыгіналу.
Вялізны экран трансляваў кадры з галівудскага блокбастара 1985 года «Рокі-4» з Сільвестрам Сталонэ. «Падтанцоўкі» была ў касцюмах Мікі-Маўса, яго сяброўкі Міні і іншых дыснэеўскіх герояў. На працягу дзесяцігоддзяў паўночнакарэйцам, як у свой час і савецкім людзям, убівалі ў галаву: амерыканская масавая культура — увасабленне маральнага заняпаду загніваючага Захаду. Затое цяпер усё ў Пхеньяне ведаюць: Moranbong Вand створаны па асабістай ініцыятыве «вышэйшага кіраўніка» Кім Чэн Ына — маладога правадыра КНДР.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?