У апублікаваным 27 жніўня рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі беларуска Вікторыя Азаранка па-ранейшаму знаходзіцца на першым месцы. У яе 9.025 ачкоў. На другой пазіцыі полька Агнешка Радваньска (8.115), на трэцяй — расіянка Марыя Шарапава (7.695).

Азаранка ўзначальвае рэйтынг ВТА восьмы тыдзень запар (з 9 ліпеня), а ўсяго на яе рахунку 27 тыдняў на першым радку.

Максім Мірны і канадзец Дэніел Нестар 17-ы тыдзень запар (з 7 мая) дзеляць першае месца ў парным рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў. Іх адрыў ад амерыканскіх братоў Боба і Майка Браянаў, якія займаюць трэцюю пазіцыю, як і раней, перавышае тысячу ачкоў (9.340 супраць 8.030). У цэлым за кар’еру Мірны больш як год — 56 тыдняў — узначальваў парны рэйтынг. Сёння, дарэчы, стартуе US Open — Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?