Шасціразовы алімпійскі чэмпіён Усэйн Болт стаў шчаслівым талісманам для «Манчэстар Юнайтэд». У мінулую суботу ён наведаў матч другога тура чэмпіянату Англіі паміж «чырвонымі д’ябламі» і «Фулхэмам» (3:2, першыя галы ван Персі і Кагавы, але Руні выбыў на месяц).

Болту была ўручана майка з лічбамі 9,63 на спіне — вынік, з якім спрынтар перамог на стометроўцы на Алімпійскіх гульнях у Лондане.

Заўзятары манчэстарскага клуба былі натхнёныя з’яўленнем самога хуткага чалавека планеты. Яны скандавалі: «Падпісвай яго, Фергі, падпісвай!»

«Было выдатна убачыць першыя галы Кагавы і ван Персі за клуб, — сказаў пасля матча Болт афіцыйнаму сайту МЮ. — Перад матчам я пажадаў ім поспеху. Можна сказаць, што я стаў талісманам для іх».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0