Беларускі лесасек Сяргей Шкудроў стаў чэмпіёнам свету сярод юніёраў на XXX Сусветным чэмпіянаце лесарубаў.

Сваіх найбліжэйшых супернікаў у асабістым першынстве - юніёраў з Эстоніі і Швейцарыі - малады чалавек апярэдзіў больш чым на 60 пунктаў. Найлепшы вынік паказаў беларус і ў спаборніцтвах па абразанні сукоў, пакінуўшы ззаду на гэты раз прадстаўнікоў Германіі і Аўстрыі.