На рок-канцэрце ў Гомелі адабралі 8-мэтровы бел-чырвона-белы сьцяг, а тых хто яго трымаў, выгналі з канцэрта няглядзячы на тое, што ў іх меліся квіткі.
Канцэрт адбываўся у ДК "Віпра". Удзельнічалі пераважна маладыя мясцовыя каманды. Некалькі хлопцаў пранесьлі на канцэрт нацыянальны сьцяг 8-мэтровай даўжыні. Сьцяг атрымалася разгарнуць - яго віталі дзесяткі людзей. Самыя актыўныя ўзьнялі яго над галовамі. Літаральна праз ры хвіліны праз натоўп прабіліся некалькі супрацоўнікаў міліцыі і прымусілі згарнуць палотнішча, пасьля чаго яго адабралі, а тых хто трымаў сьцяг выгналі з канцэрта няглядзячы на тое, што ў іх меліся квіткі. Назад маладзёнаў ужо не ўпусьцілі. Некалькі хлопцаў сказалі, што ўсё-роўна патрапяць на свой канцэрт нават і праз дах... Ці атрымалася ў іх - не вядома. Далейшы лёс сьцяга таксама не вядомы. Затое ў мясцовай міліцыі будзе ўзор забароненых колераў, бо былі выпадкі ў гомельскім лядовым палацы, калі міліцыянты ня ведалі што рабіць з бел-чырвона-белым "я ня ўпэўнены, але гэта нешта забароненае - хавай сьцяг..."
Ніхто затрыманы ня быў.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары