Скандальны білборд з бабуляй і катом з’явіўся ў Цярпопалі, паведамляе сайт «Погляд».

Першы такі білборд з’явіўся ў Днепрадзяржынску. Ініцыятарам акцыі быў грамадскі актывіст і старшыня аднаго з мясцовых сельсаветаў Максім Галасной. Неўзабаве выяву падкарэктавалі, прыбраўшы з фрагмент пра Партыю рэгіёнаў, а ініцыятара абвясцілі ў вышук.

Скандальная пара — бабуля і кот — хутка сталі папулярнымі ў Сеціве, дасціпныя інтэрнаўты прысвяцілі ім не адну фотажабу, а кіеўскія агенцтвы нерухомасці пачалі выкарыстоўваць папулярны вобраз у камерцыйных мэтах.

Журналісты высветлілі, што бабуля з плаката насамрэч ніколі не была ва Украіне. Яна ўсё жыццё жыве ў Расіі. А ката яе ўжо няма ў жывых.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?