Два тыбецкія юнакі загінулі, зладзіўшы акт самаспалення ў правінцыі Сычуань, паведамляюць актывісты і амерыканская прэса.

18-гадовы манах Лабсанг Калсанг і 17-гадовы былы манах Дамчаек здзейснілі самаспаленне раніцай у панядзелак у манастыры Кірці ў акрузе Аба, дзе часта ладзяцца аналагічныя акцыі пратэсту, заявіла арганізацыя "Свабодны Тыбет", штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Лондане.

Такім чынам колькасць тыбетцаў, якія пакончылі з сабой шляхам самаспалення з 2009 года, дайшло да 51
, паведамляе арганізацыя "Свабодны Тыбет".

Бі-бі-сі не ў стане праверыць гэтую лічбу. Замежным журналістам забаронена наведваць рэгіён, што вельмі ўскладняе пацвярджэнне або абвяржэнне такой інфармацыі. Кітайская дзяржаўная прэса пацвярджае паведамленні толькі пра некаторыя акты самаспалення.

Больш за палову тых, хто абраў такі спосаб пратэсту, як мяркуюць назіральнікі, памерлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?