Амаль 60% работнікаў камерцыйных арганізацый Беларусі ў чэрвені 2012 года мелі заработную плату меншую за сярэднерэспубліканскі ўзровень. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе пра выкананне найважнейшых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, апублікаваным на сайце Міністэрства эканомікі.

Пры гэтым прыкладна 20% з іх атрымалі заработную плату менш як 2 млн рублёў, канстатуюць у Мінэканомікі.

Як адзначаецца ў дакуменце, рэальная заработная плата ў параўнанні з I паўгоддзем 2011 года павялічылася на 7,4%.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата па краіне ў студзені—чэрвені склала 3262,6 тыс. рублёў, у тым ліку ў чэрвені — 3752,1 тыс. рублёў.

Паводле звестак Мінэканомікі, у Брэсцкай вобласці ніжэйшую за сярэднерэспубліканскі ўзровень атрымліваюць зарплату 68% работнікаў, у Гродзенскай — 66%, у Віцебскай — 65%, у Магілёўскай — 64%, у Гомельскай і Мінскай — 59%, у Мінску — 44%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?